З Данецка ў Расію адпраўляюць целы 33 загінулых "апалчэнцаў"

Як паведамляе РІА "Новости", прадстаўнікі самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" (украінскія ўлады прызналі яе тэрарыстычнай арганізацыяй) апазналі ўсіх гэтых людзей, устанавілі сувязь з іх сваякамі. У чацвер з данецкага морга целы расіян адправяць на радзіму.



Адзначаецца, што целы каля 15 забітых баевікоў застаюцца ляжаць каля аэрапорта, які кантралююць украінскія сілавікі, забраць іх пакуль не ўдаецца.



Нагадаем, сярод забітых у аэрапорце грамадзян Расіі апынуўся інструктар з элітнага цэнтра ФСБ Расіі Сяргей Ждановіч, які патрапіў на тэрыторыю Украіны нелегальна.
 

Фота — ria.ru, Facebook