Якія песні Робі Уільямс спяе для мінчан
Еўрарадыё адшукала сэт-лісты спевака падчас шоў у Парыжы, Каўнасе, Мадрыдзе і Барселоне.
У гарадах Іспаніі канцэрты тура былі самымі працяглымі. Робі Уільямс выканаў па 24 песні, сярод якіх былі таксама каверы на Queen, Джоржа Майкла і R.Kelly. Некаторыя свінгавыя кампазіцыі ўключалі вытрымкі з твораў AC/DC, Lorde, Jay Z і Глорыі Гейнар.

Падчас парыжскага канцэрта сэт-ліст страціў два нумары — песень засталося 22. Да каўнаскага шоў даехала ўжо 19.
Сэт-ліст у Парыжы

Сэт-ліст у Каўнасе

Чакаем, чым Робі Уільямс парадуе сваіх фанатаў у Мінску.