Як у выгнанні захаваць сваю беларускасць — эфір з Маляванычам
Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч / Еўрарадыё
У чарговы свой “еўрапейскі тур” выправіўся галоўны казачнік Беларусі Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч. І гледзячы на ажыятаж, з якім яго сустракалі прыхільнікі ў Вільні, Беластоку ды Варшаве, беларусы паспелі засумаваць па яго выступах і майстар-класах. Нягледзячы на тое, што беларускіх імпрэз што ў Вільні, што ў Польшчы цяпер вельмі багата…
Што цікавага вязе ў сваім творчым чамадане актор, чым парадуе прыхільнікаў гэтым разам? Якую ролю культурныя імпрэзы адыгрываюць у захаванні беларусамі сваёй ідэнтычнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае актор і вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч.