Вярхоўны суд ліквідаваў згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"
Вярхоўны суд 24 верасня ліквідаваў згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", пішуць праваабаронцы “Вясны”.
У гэтае міжнароднае аб'яднанне ўваходзяць 135 арганізацый беларускай дыяспары з 28 краін.
У ліпені ў арганізацыі адбыўся ператрус, як і ў мностве іншых НДА. Пасля гэтага старшыня Рады згуртавання Ніна Шыдлоўская вымушана пакінула Беларусь.