Вялізны мексіканскі паруснік зачапіў Бруклінскі мост. Відэа

Мексиканский парусник врезался в Бруклинский мост

У выніку здарэння загінулі два чалавекі / Getty Images

Два чалавекі загінулі і 19 атрымалі раненні пасля таго, як навучальна-трэніровачны парусны карабель мексіканскага флоту зачапіў Бруклінскі мост у Нью-Ёрку 17 мая.

Паліцыя паведаміла, што судна страціла ход, калі капітан кіраваў караблём. На борце знаходзіліся 277 чалавек.

Чальцы экіпажа знаходзіліся на мачтах, калі тыя зламаліся і ўпалі на палубу, паведамілі ўлады.

Жыхары Брукліна, якія сталі сведкамі аварыі, распавядалі, што раён ахапіла паніка. “Было шмат крыкаў, некалькі маракоў віселі на мачтах”, — перадае AFP.

Нью-ёркская берагавая ахова паведаміла, што карабель страціў усе тры мачты і быў адбуксіраваны з месца здарэння пасля крушэння.

Судна, даўжынёй 91 метр і шырынёй 12 метраў, згодна з дадзенымі мексіканскага флоту, упершыню выйшла ў плаванне ў 1982 годзе.

Кожны год яно выходзіць у мора напрыканцы заняткаў ваенна-марской акадэміі для завяршэння падрыхтоўкі курсантаў.

У гэтым годзе яно пакінула мексіканскі порт Акапулька 6 красавіка, паведамілі ў флоце. Яго канчатковым пунктам прызначэння павінна была быць Ісландыя.

Паліцыя паведаміла, што вышыня мачты карабля складала 48,2 метра. На сайце транспартнага ўпраўлення Нью-Ёрка пазначана, што прапускная вышыня моста ў цэнтры складае 41,5 метра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.