Віннікава: Калі мяне хрысцілі, айцец сказаў:“Спявачкай будзеш, Анастасія!”

28 лютага фокус-група, створаная з прадстаўнікоў беларускіх тэлеканалаў, вырашыла, што прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні-2011" будзе да гэтага часу амаль нікому не вядомая спявачка Анастасія Віннікава. Менавіта з гэтай нагоды “Белтэлерадыёкампанія” зладзіла прэс-канферэнцыю, якая пачалася кароткім расповедам спявачкі пра сябе, маўляў, нарадзілася 15 красавіка 1991 года ў Дзяржынску, там жа скончыла школу, а цяпер вучыцца ў лінгвістычным універсітэце (МГЛУ). Што ж тычыцца кар’еры спявачкі, то тут у Анастасіі ўсё вырашылася яшчэ тады, калі ёй было толькі 4 месяцы.

Анастасія Віннікава: "Калі мне было чатыры месяцы, бацькі вырашылі хрысціць мяне. Адбывалася хрышчэнне ў саборы Пятра і Паўла горада Гомеля. Усе дзеці, якія там знаходзіліся, маўчалі, а я спявала. Айцец Георгій спытаў у хроснага бацькі як мяне завуць і сказаў: "Спявачкай будзеш, Анастасія!" і акрапіў вадой. Пасля гэтага я скончыла школу мастацтваў горада Дзяржынска па харавым аддзяленні. Затым у лінгвістычным універсітэце я пайшла на кастынг і пачала займацца".

Наста прызналася, што не чакала перамогі ў адборы на "Еўрабачанне", ды ўвогуле, яе станаўленне як спявачкі адбылося нечакана.

Анастасія Віннікава: "Думала, так не бывае насамрэч, бо я выпадкова трапіла на праслухоўванне ў сваім універсітэце з удзелам Васіля Раінчыка. Менавіта гэты чалавек паверыў у мяне, гэта быў першы чалавек, які дапамог мне зрабіць першыя крокі на прафесійнай сцэне. А пачынала свой шлях, так атрымалася, на адкрыцці "Мінск-Арэны" – 15 тысяч гледачоў, жывы гук і баявое хрышчэнне адбылося".

Нягледзячы на відавочны недахоп досведу ў выступах перад вялікай аўдыторыяй, Анастасія прызналася, што гатовая прадставіць краіну перад еўрапейскім гледачом і паабяцала зрабіць гэта максімальна дастойна. Дарэчы, песня "Born in Bielorussia", з якой спявачка перамагла на нацыянальным адборы, ужо паспела назбіраць негатыўных каментарыяў сярод беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Але дырэктар дырэкцыі спецпраектаў тэлеканала "АНТ" Анжаліна Мікульская запэўніла, што замяняць песню ніхто не збіраецца, але яе тэкст будзе перапрацоўвацца.

Анжаліна Мікульская: "Ужо зараз мы разумеем, што некаторыя нюансы будуць незразумелыя еўрапейскай публіцы, таму ў новым тэксце мы будзем шукаць такія моманты, якія і характарызуюць нашу Беларусь, і якія агульнадаступныя ў разуменні таго гледача".

Дарэчы, адзін з аўтараў песні, Віктар Рудэнка, ужо перарабіў тэкст і прэзентаваў яго падчас прэс-канферэнцыі. У ім савецкае вымаўленне "белараша" замененае на "беларус", і песня ўжо не пра настальгію па савецкіх часах, а пра "крутасць" сучасных беларусаў. Праўда, пакуль гэты варыянт тэксту яшчэ афіцыйна не прыняты. Па словах кампазітара Яўгена Алейніка, будзе перапрацоўвацца і аранжыроўка, але сама мелодыя песні не зменіцца.

Яўген Алейнік: "Ніводнай ноты не зменіцца ў песні, зменіцца падача матэрыялу. Зараз у нас шмат працы, але я лічу, што лепш працаваць, чым не працаваць. Для мяне галоўная мэта – гэта першы выхад беларускай песні ў фінал, то бок беларускага аўтара. Я гэтага хачу".

Прадзюсаваннем беларускай дэлегацыі чарговы раз будзе займацца тэлеканал АНТ, прычым, па словах Анжаліны Мікульскай, гэтым разам прыцягваць спецыялістаў з-за мяжы не плануецца. 

Анжаліна Мікульская: "Што тычыцца арганізацыі паездкі, усё што будзе адбывацца на сцэне, усё што будзе адбывацца з песняй, з тэкстам і з усім іншым, то зараз вядзецца фармаванне творчай групы. Нам бы вельмі хацелася стварыць усё ж цалкам беларускі прадукт. У прынцыпе, мы гатовыя да супрацоўніцтва і не бачым нічога дрэннага ў супрацоўніцтве з прафесіяналамі ў сваёй сферы, якія жывуць на іншых тэрыторыях, але менавіта з гэтай песняй, усё ж прадукт мусіць быць беларускім".

Нагадаем, што гэтым разам фінал конкурсу "Еўрабачанне" будзе праходзіць 14 траўня ў нямецкім Дзюсельдорфе. Паводле лёсавання беларуская прадстаўніца выступіць ў другім паўфінале, які адбудзецца 12-га траўня.

Фота: tut.by

28 лютага фокус-група, створаная з прадстаўнікоў беларускіх тэлеканалаў, вырашыла, што прадстаўляць

Беларусь на "Еўрабачанні-2011" будзе да гэтага часу амаль нікому не вядомая спявачка Анастасія Віннікава.

Менавіта з гэтай нагоды прэс-канферэнцыя пачалася кароткім расповедам спявачкі пра сябе, маўляў, нарадзілася

15 красавіка 1991 года ў Дзяржынску, там жа скончыла школу, а цяпер вучыцца ў лінгвістычным універсітэце

(МГЛУ). Што ж тычыцца кар’еры спявачкі, то тут у Анастасіі ўсё вырашылася яшчэ тады, калі ёй было толькі 4

месяцы.

Анастасія Віннікава: "Калі мне было чатыры месяцы, бацькі вырашылі хрысціць мяне. Адбывалася хрышчэнне ў

саборы Пятра і Паўла горада Гомеля. Усе дзеці, якія там знаходзіліся, маўчалі, а я спявала. Айцец Георгій спытаў

у хроснага бацькі як мяне завуць і сказаў: "Спявачкай будзеш, Анастасія!" і акрапіў вадой. Пасля гэтага я

скончыла школу мастацтваў горада Дзяржынска па харавым аддзяленні. Затым у лінгвістычным універсітэце я

пайшла на кастынг і пачала займацца".

Наста прызналася, што не чакала перамогі ў адборы на "Еўрабачанне", ды ўвогуле, яе станаўленне як спявачкі

адбылося нечакана.

Анастасія Віннікава: "Думала, так не бывае насамрэч, бо я выпадкова трапіла на праслухоўванне ў сваім

універсітэце з удзелам Васіля Раінчыка. Менавіта гэты чалавек паверыў у мяне, гэта быў першы чалавек, які

дапамог мне зрабіць першыя крокі на прафесійнай сцэне. А пачынала свой шлях, так атрымалася, на адкрыцці

"Мінск-Арэны" – 15 тысяч гледачоў, жывы гук і баявое хрышчэнне адбылося".

Нягледзячы на відавочны недахоп досведу ў выступах перад вялікай аўдыторыяй, Анастасія прызналася, што

гатовая прадставіць краіну перад еўрапейскім гледачом і паабяцала зрабіць гэта максімальна дастойна. Дарэчы,

песня "Born in Bielorussia", з якой спявачка перамагла на нацыянальным адборы, ужо паспела назбіраць

негатыўных каментарыяў сярод беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Але дырэктар дырэкцыі спецпраектаў

тэлеканала "АНТ" Анжаліна Мікульская запэўніла, што замяняць песню ніхто не збіраецца, але яе тэкст будзе

перапрацоўвацца.

Анжаліна Мікульская: "Ужо зараз мы разумеем, што некаторыя нюансы будуць незразумелыя еўрапейскай

публіцы, таму ў новым тэксце мы будзем шукаць такія моманты, якія і характарызуюць нашу Беларусь, і якія

агульнадаступныя ў разуменні таго гледача".

Дарэчы, адзін з аўтараў песні, Віктар Рудэнка, ужо перарабіў тэкст і прэзентаваў яго падчас прэс-канферэнцыі. У

ім савецкае вымаўленне "белараша" замененае на "беларус", і песня ўжо не пра настальгію па савецкіх часах, а

пра "крутасць" сучасных беларусаў. Праўда, пакуль гэты варыянт тэксту яшчэ афіцыйна не прыняты. Па словах

кампазітара Яўгена Алейніка, будзе перапрацоўвацца і аранжыроўка, але сама мелодыя песні не зменіцца.

Яўген Алейнік: "Ніводнай ноты не зменіцца ў песні, зменіцца падача матэрыялу. Зараз у нас шмат працы, але я

лічу, што лепш працаваць, чым не працаваць. Для мяне галоўная мэта – гэта першы выхад беларускай песні ў

фінал, то бок беларускага аўтара. Я гэтага хачу".

Прадзюсаваннем беларускай дэлегацыі чарговы раз будзе займацца тэлеканал АНТ, прычым, па словах

Анжаліны Мікульскай, гэтым разам прыцягваць спецыялістаў з-за мяжы не плануецца.
Анжаліна Мікульская: "Што тычыцца арганізацыі паездкі, усё што будзе адбывацца на сцэне, усё што будзе

адбывацца з песняй, з тэкстам і з усім іншым, то зараз вядзецца фармаванне творчай групы. Нам бы вельмі

хацелася стварыць усё ж цалкам беларускі прадукт. У прынцыпе, мы гатовыя да супрацоўніцтва і не бачым нічога

дрэннага ў супрацоўніцтве з прафесіяналамі ў сваёй сферы, якія жывуць на іншых тэрыторыях, але менавіта з

гэтай песняй, усё ж прадукт мусіць быць беларускім".

Нагадаем, што гэтым разам фінал конкурсу "Еўрабачанне" будзе праходзіць 14 траўня ў нямецкім

Дзюсельдорфе. Паводле лёсавання беларуская прадстаўніца выступіць ў другім паўфінале, які адбудзецца

12-га траўня.