Віцебскі завод радыёдэталяў адправіў махлярам амаль 25 тысяч долараў
Віцебскі завод адправіў махлярам вялізную суму / 1prof.by
Як стала вядома з фінансавых дакументаў Віцебскага завода радыёдэталяў "Маналіт", прадпрыемства пазбавілася 24 420 долараў ЗША пры спробе закупіць імпартную поліэфірную плёнку ў кітайскай кампаніі WANLIN INDUSTRYCO., LIMITED, піша тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю!".
У кастрычніку 2022 года завод здзейсніў авансавы плацёж, але сродкі былі выкрадзеныя ашуканскім шляхам — грошы сышлі не па прызначэнні.