Мінчук скраў падарунак у хлопца, які адзначаў дзень нараджэння на Зыбіцкай
Момант крадзежы / @police_minsk
У мінчука скралі падарункавы пакет з грашыма, пакуль ён размаўляў з сябрамі, расказала Цэнтральнае РУУС Мінска.
Хлопец святкаваў свой дзень нараджэння з сябрамі ў адной з устаноў на вуліцы Зыбіцкай. Маладыя людзі выйшлі на вуліцу паразмаўляць. Яны пакінулі пакет з падарункам і грашыма на лавачцы, а калі вярнуліся, яго ўжо не было на месцы.
Міліцыя знайшла выкрадальніка. Ім аказаўся 37-гадовы непрацуючы мінчук. Ён паспеў выдаткаваць частку грошай з пакета, а таксама панасіць майку, якая была ўнутры.
На мужчыну пачалі крымінальную справу па факце крадзяжу.