Ветэран дзед Вася на Дзень Перамогі садзіў бульбу (фота, відэа)

Васіль Фёдаравіч жыве ў вёсцы Дубраўка Віцебскай вобласці. Нарадзіўся ў 1924 годзе, ён ветэран Вялікай Айчыннай Вайны. Ваяваў як мінамётчык ва Усходняй Прусіі, дзе быў паранены.



Ужо каторы год замест ўдзелу ў афіцыйным святкаванні Дня Перамогі ён… садзіць бульбу. Не да святкаванняў з-за таго, што свайго каня няма —  даводзіцца прасіць, а сваякі могуць прыехаць і дапамагчы толькі ў выходныя. Дый не запрашае ніхто дзеда Васю на парад.



Згадаць перамогу ён можа толькі ў коле сваякоў, пасля таго, як праца ў агародзе зробленая.