Васіль Калач: Гонар і Годнасць для кожнага — гэта мая нацыянальная ідэя

Васіль Калач / Еўрарадыё
1 траўня ў эфіры Еўрарадыё — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, папулярызатар гісторыі Васіль Калач.
У народаў, якія разам жылі ў Вялікім княстве Літоўскім, супольная гісторыя. Фактычна, мы маем, так бы мовіць, агульнага продка. Навошта мы сёння імкнемся гэтага продка пасекчы на кавалкі, падзяліць іх паміж сабой і ганарыцца выключна “сваёй” часткай той, агульнай гісторыі? Мы мусім прыняць факт, што ў беларусаў, літоўцаў, палякаў ды ўкраінцаў ёсць гэтая агульная гісторыя і не дзяліць яе, а шанаваць ўсё цалкам – як агульную спаччыну, перакананы Васіль Калач.
Пра тое, ці сапраўды нам асабліва няма кім ганарыцца і ў нас замалы “пантэон герояў”, ці магчымая была перамога мірнага пратэсту ў 2020 годзе і ці гатовыя беларусы да змагання за сваю нацыю і сваю дзяржаву, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Калачом.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.