Ва ўкраінскі палон трапіў 20-гадовы беларус, які ваяваў на расійскім баку

Артур Аракелян

Артур Аракелян / "Кіберпартызаны"

У палон да ўкраінцаў у траўні трапіў грамадзянін Беларусі Артур Аракелян, які ваяваў на баку расійскіх акупантаў. Хлопцу яшчэ не споўніўся 21 год, паведамляе Радыё Свабода.

Ва ўкраінскім праекце "Хачу жыць" Свабодзе расказалі, што Артур Аракелян нарадзіўся 13 снежня 2004 года. Ён паходзіць з аграгарадка Печышчы ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці.

Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, у палон Артура Аракеляна ўзялі падчас баёў у Луганскай вобласці. Ён ваяваў у 27 мотастралковым палку 25 агульнавайсковай арміі. Дэталяў пра тое, як ён трапіў на вайну ва Украіну, няма. Цяпер хлопец мае статус ваеннапалоннага і можа трапіць у спіс будучых абменаў паміж Расіяй і Украінай.

На сёння ва ўкраінскім палоне знаходзяцца восем беларусаў, якія ваявалі на баку акупантаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.