Ва Украіне ствараецца батальён спецпрызначэння "Данбас" Нацгвардыі
Пра гэта паведаміў камандзір добраахвотнага батальёна "Данбас" Сямён Сяменчанка.
Як вядома, гэтае падраздзяленне нядаўна вызваліла ад сепаратыстаў чатыры раёны Данецкай вобласці і забяспечылі спакойнае правядзенне там прэзідэнцкіх выбараў. Як піша ў Facebook Сяменчанка, ён прыняў прапанову міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава аб стварэнні на аснове першай роты добраахвотніцкага падраздзялення батальёна спецыяльнага прызначэння "Данбас" Нацыянальнай гвардыі Украіны. Ён будзе фармавацца, як "вайсковая часць "новага тыпу", з мінімумам бюракратыі, з захаваннем структуры камандавання".
"Мы ідзем у батальён спецпрызначэння да перамогі і пасля гэтага вяртаемся на "гражданку", за выключэннем тых, хто гатовы будзе ўключыцца ў стварэнне новых праваахоўных структур Украіны", — адзначае камандзір "Данбаса". Ён інфармуе, што новае падраздзяленне будзе займацца разведвальнымі, процідыверсійнымі, штурмавымі аперацыямі, прыкрыццём дзяржаўнай мяжы "ад мабільных груп дыверсантаў і тэрарыстаў".
Сямён Сяменчанка нагадвае, што 75% байцоў батальёна "Данбас" — гэта жыхары Данбаса, дзе ўжо другі месяц праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя.
Фота — Facebook