Ва Украіне падлічылі 60,51% галасоў, Парашэнка наперадзе
Па стане на 11-ю гадзіну дня Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 60,51% электронных пратаколаў участковых выбарчых камісій.
Як перадае УНІАН, за Пятра Парашэнку прагаласавалі 53,71% выбарцаў, за Юлію Цімашэнка — 13,07%, за Алега Ляшко — 8,47%, за Анатоля Грыцэнку — 5,47%, за Сяргея Цігіпку — 5,25%, за Міхаіла Добкіна — 3,43%, за Вадзіма Рабіновіча — 2,31%.
Усе астатнія кандыдаты, па папярэдніх падліках, набралі менш за 2% галасоў.
Агулам прагаласавала 10 млн 262 тысячы 489 выбаршчыкаў.
Фота — Reuters