Уначы — замаразкі, днём — да +13: якой будзе нядзеля 27-га красавіка

Вясна ў Мінску / Еўрарадыё
У нядзелю 27 красавіка ўся тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам халоднага арктычнага паветра. Адсюль — замаразкі, тлумачаць сіноптыкі.
У ноч на нядзелю чакаецца ад нуля да мінус 5-ці. Месцамі будзе 1-3 градусы вышэй за нуль. Днём паветра прагрэецца да 7-13 градусаў. Ападкаў не чакаецца.
У ноч на панядзелак 28 красавіка сітуацыя з замаразкамі не зменіцца. А вось удзень стане цяплей — да 18-ці цяпла.
"У далейшым праз тэрыторыю нашай краіны пачнуць перамяшчацца франтальныя раздзелы, якія прынясуць у рэспубліку не толькі кароткачасовыя дажджы, але і больш цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання", — абнаадзейваюць беларусаў у Белгідрамеце.
Бліжэй да вялікіх выхадных у краіну вернецца цеплыня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.