Украінскія сілавікі падарвалі два аўтамабілі баевікоў у Славянску
Перад гэтым сепаратысты атакавалі і абстралялі блокпост украінскіх вайскоўцаў.
Здарэнне адбылося ўначы на 8 траўня, інфармуе ru.tsn.ua. Прарасійскія сепаратысты напалі на шосты блокпост антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску. Паведамляецца, што яны стралялі па ўкраінскіх сілавіках.
У адказ два аўтамабілі нападнікаў, з якіх вялася стральба, былі знішчаныя стрэламі з ручнога процітанкавага гранатамёта.
МУС Украіны нагадвае, што па кожным, хто адкрывае агонь па пазіцыях падраздзяленняў антытэрарыстычнай аперацыі, будзе адкрыты агонь у адказ на паразу без папярэджанняў.
Нагадаем, антытэрарыстычная аперацыя на ўсходзе Украіны доўжыцца ўжо чацвёрты тыдзень. Самыя жорсткія баі працягваюцца менавіта ў Славянску, дзе ўкраінскія сілавікі атачылі сепаратыстаў у горадзе з усіх бакоў.
Фота — Reuters