Украінскія памежнікі паказалі трафеі пасля боя з тэрарыстамі (відэа)
Уначы на ўкраінска-расійскай мяжы ў Луганскай вобласці адбылася перастрэлка.
Калона аўтамабіляў (грузавікоў, мікрааўтобусаў і легкавікоў) спрабавала прарвацца з Расіі ва Украіну. Украінскія памежнікі намагаліся іх спыніць, у баю яны захапілі адзін мікрааўтобус і два легкавыя аўтамабілі, аднаго баевіка забілі, аднаго цяжка паранілі. Частка машын з баевікамі прарвалася на ўкраінскую тэрыторыю.
Памежнікі паказалі захопленыя трафеі — аўтаматы Калашнікава, гранатамёты і выбухоўку.