Украінцы затрымалі тэрарыстаў, якіх рыхтавалі ў Расіі (фота, відэа)

У баевікоў забралі чатыры гранатамёты, аўтамат, гранаты. Затрыманыя распавялі пра сваю дзейнасць па дэстабілізацыі сітуацыі ва ўсходніх абласцях Украіны. Адзін з баевікоў прызнаўся, што прайшоў падрыхтоўку на вайсковым палігоне ў Растоўскай вобласці Расіі пад кіраўніцтвам афіцэраў ГРУ і ФСБ. Там яго вучылі карыстацца пераносным ракетна-зенітным комплексам і гранатамётам.

Дарэчы, як стала вядома, прарасійскія баевікі ў Данецкай і Луганскай абласцях падзяліліся на тры групоўкі. Адной з іх кіруе масквіч Стралкоў-Гіркін, у яе ўваходзяць Губараў, Панамароў. Другую групу ўзначальваюць Пушылін, Лягін, трэцюю ніхто не кантралюе — атрады і групы дзейнічаюць самастойна і нікому не хочуць падначальвацца. Паміж імі перыядычна ўзнікаюць "разборкі".
 



Фота — sprotyv.info