Украінцы ўзялі пад кантроль два стратэгічныя пункты баевікоў (відэа)

Пра гэта далажыў украінскаму прэзідэнту начальнік Генеральнага штаба генерал-лейтэнант Віктар Мужэнка, перадае ТСН.

Саур-Магіла з'яўляецца стратэгічнай вышынёй на мяжы Луганскай, Данецкай абласцей Украіны і Растоўскай вобласці Расіі. З яе баевікі абстрэльвалі ўкраінскіх вайскоўцаў і шэраг населеных пунктаў, у прыватнасці, Марынаўку.

Пётр Парашэнка выказаў упэўненасць, што Узброеныя сілы "з гонарам выканаюць пастаўленую задачу, і неўзабаве на вызваленых тэрыторыях будзе адноўленае мірнае жыццё".

Фота — ru.tsn.ua