Украіна расказала, ці чакае наступу з боку Беларусі

Кіеў, Украіна
Украіна не фіксуе "нестандартных дзеянняў" на мяжы з Беларуссю. Тым не менш, у Кіеве ўсё яшчэ разглядаюць краіну як патэнцыйную пагрозу, вынікае з заявы прадстаўніка Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны Андрэя Дземчанкі.
"Нейкай групоўкі цяпер на тэрыторыі Беларусі, якая была сфарміраваная або якая фарміравалася і несла пагрозу нашай дзяржаве, — няма. У той жа час, вядома, падраздзяленні выведкі сочаць за тым, ці не змяняецца сітуацыя", — сказаў Дземчанка ў эфіры "Мы — Украіна".
Зараз Кіеў сочыць за падрыхтоўкай да анансаваных Беларуссю вучэнняў "Захад-2025". Гэта сумесныя вучэнні АДКБ, якія павінны адбыцца ў верасні 2025 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.