У Вярхоўнай Радзе Украіны распусцілі фракцыю кампартыі (відэа)

Ён адзначыў, што гэта "гістарычная падзея". Турчынаў выказаў спадзяванне, што ў Вярхоўнай Радзе ніколі больш не будзе франкцыі камуністычнай партыі.  

УНН інфармуе, што 24 ліпеня Акруговы адміністрацыйны суд Кіева распачне разгляд справы па пазове Мінюста да палітычнай партыі "Камуністычная партыя Украіны" (пра забарону дзейнасці палітычнай партыі). Калі гэтае рашэнне будзе прынятае, забарона КПУ стане ўжо другой у гісторыі незалежнай Украіны.

Фота — ria.ru