У Слоніме спецназ затрымаў майстра мясцовага прадпрыемства
Жорсткае затрыманне / Кадр з відэа
Байцы гродзенскага атрада спецназу "Тайфун" разам з аператыўнікамі ГУБАЗіКа жорстка затрымалі майстра прадпрыемства "СлонімМэбля". Мужчыну абвінавацілі ў напісанні каментароў у сацсетках і "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" у Telegram.
Самі ж сілавікі адзначаюць, што ў затрыманага хворае дзіця. Ці застаецца ён за кратамі, ці ўжо вызвалены, невядома.