У Славянску цалкам знікла электрычнасць

Святло ў Славянску знікла пасля аднаўлення антытэрарыстычнай аперацыі украінскіх войскаў, паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на прэс-службу энергазабеспячальнай кампаніі “Данецкаблэнерга”.

Да адключэння электрычнасці прывяла аварыя на падстанцыі “Славянск Паўночны”. Без святла засталіся Цэнтральная гарадская бальніца, радзільня і хірургічнае аддзяленне ў Краматорску. Аднавіць пашкоджанае электраабсталяванне немагчыма з-за баявых дзеянняў.