У Расіі за "дыскрэдытацыю" расійскага войска затрымалі беларуса

Беларуса высылаюць з Расіі за крытыку вайны / facebook.com/UkrainianLandForces
За крытыку расійскага войска і вайны з Украінай у Растоўскай вобласці Расіі затрымалі грамадзяніна Беларусі. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Дон 24" са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах.
Гэта 33-гадовы жыхар аграгарадка Новыя Дактаровічы Капыльскага раёна. Мужчыну даставілі ў цэнтр часовага ўтрымання замежнікаў пры МУС РФ у Новачаркаску. Пазней беларуса дэпартуюць з Расіі.
Паведамляецца, што раней наш суайчыннік адбыў пакаранне ў адной з папраўчых устаноў рэгіёну. А ў кастрычніку 2022 года было вырашана забараніць беларусу ўезд у Расію на тры гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.