У Рагачове размяшчэнне фота польскага прэзідэнта прызналі "правапарушэннем"
Дзяніс Дашкевіч / baj.by
У Рагачове суддзя Ірына Зыль прызнала размяшчэнне фота польскага прэзідэнта Анджэя Дуды і двух іншых здымкаў з нацыянальнай сімволікай Беларусі на інфармацыйным рэсурсе "Рагачоў анлайн" "правапарушэннем", піша "Флагшток". Раней міліцыя склала на рагачоўскага актывіста і журналіста Дзяніса Дашкевіча, які жыве за мяжой, пратакол за "прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці". Дуда зняўся на фоне сцяга польска-вянгерскага сяброўства, які нагадвае беларускі бел-чырвона-белы сцяг.
Суддзя прызначыла Дашкевічу 740 рублёў штрафу з канфіскацыяй "прадмета правапарушэння". Суд быў завочны.