У Правальскага не атрымалася забраць у аблвыканкаме свой прыз
Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Ўладзімір Правальскі прызнаны лепшым прадпрымальнікам Віцебскай вобласці. Аднак на цырымонію ўзнагароджання яго не пусцілі.
Ушаноўванне лепшых прадпрымальнікаў праходзіла 1 красавіка ў Віцебскім аблвыканкаме. Правальскі з жонкай прыбыў на цырымонію ў прызначаны час. І быў нямала здзіўлены, калі сакратар аргкамітэта сустрэў яго словамі: Вам туды нельга.
Супрацоўнікі аховы МУС пацвердзілі палітыку, што яго маюць права не пускаць на цырымонію. Тады Правальскі выклікаў па тэлефоне "102" нарад міліцыі - каб "аформіць злачынства супраць мяне і аднавіць справядлівасць".
Міліцыя не з'явілася. Галоўны прыз - лепшаму прадпрымальніку Віцебскай вобласці ў 2010 годзе - застаўся ў аблвыканкаме. Сам Правальскі расцаніў гэты акт як помсту з боку ўладаў за ініцыятыву правесці рэферэндум, каб выказаць недавер Лукашэнку, піша "Беларускі партызан".