У Польшчы выявілі беларускага шпіёна
Польскія спецслужбы затрымалі беларускага шпіёна / gov.pl
Вайсковая контрразведка Польшчы заявіла пра затрыманне замежніка, якога падазраюць у працы на беларускія спецслужбы.
Паведамляецца, што затрымалі яго яшчэ 1 сакавіка. Гаворыцца, што чалавек, якога падазраюць у шпіянажы. займаўся разведкай аб'ектаў, "важных для бяспекі Польшчы, у тым ліку звязаных з Узброенымі сіламі".
Акруговы суд Любліна прызначыў яму папярэдняе зняволенне на тры месяцы.
Таксама ў Польшчы выявілі замежніка, які шпіёніў на карысць Расіі. Ад пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны польскія спецслужбы затрымалі ўжо 20 чалавек, якіх падазраюць у працы на беларускую ці расійскую разведку.