У Мінску з рэалізацыі знята каля тоны пратэрмінаваных прадуктаў
Санітарная службы Мінска падчас праверак у сталічных крамах толькі за травень канфісвавалі каля 1 тоны прадуктаў, тэрмін захоўвання якіх мінуў. Агенцтва “Минск-новости” паведамляе, што парушэнні былі выяўленыя у 60% з 535 правераных гандлёвых кропак. На некаторы час прыпынялася праца кожнай пятай з правераных крамаў.
Па выніках праверак аштрафавана 304 службовых асобы, вынесенае 81 пастанова аб забароне рэалізацыі прадуктаў харчавання. Аднак тым, хто атруціўся пратэрмінаванымі прадуктамі, ад гэтага не лягчэй.
Па выніках праверак аштрафавана 304 службовых асобы, вынесенае 81 пастанова аб забароне рэалізацыі прадуктаў харчавання. Аднак тым, хто атруціўся пратэрмінаванымі прадуктамі, ад гэтага не лягчэй.