У Мінску сустрэнуцца прадстаўнікі фінансавых выведак 30 краін свету

Чакаецца ўдзел прадстаўнікоў дзяржаў-сябраў Еўразійскай групы — Беларусі, Індыі, Казахстана, Кітаю, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана ды іншых краін, а таксама замежных экспертаў, сябраў міжнародных арганізацый, якія маюць статус назіральнікаў, інфармуе сайт Камітэта дзяржкантролю.


Нагадаем, Еўразійская група па супрацьдзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму існуе з 2004 года. У яе ўваходзяць дзевяць дзяржаваў, яшчэ 14 — назіральнікі. Таксама статус назіральнікаў маюць 18 міжнародных арганізацый і спецструктур.
 

Беларус зняў у банку адной з краін Балтыі $1,5 млн — адразу паведамілі ў Мінск

Фота — grodnonews.by