У Мінску пачаўся закрыты суд над палітзняволенымі Калеснікавай і Знакам
4 жніўня ў Мінску пачаўся закрыты суд над палітзняволенымі Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам. Іх абвінавачваюць па трох артыкулах КК. Гэта — "змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады" (ч. 1 арт. 357), "заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" (ч. 3 арт. 361), "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання" (ч. 1 арт. 361-1). Калеснікава і Знак сваёй віны не прызнаюць. Ім пагражае да 12 гадоў зняволення.
Працэс будзе праходзіць у судзе Мінскага раёна, суддзя — Сяргей Епіхаў.