У Мінску ніякіх эксперыментаў з супрацьгалалёднымі матэрыяламі не праводзілася

У сярэдзіне лютага ў Мінску

У сярэдзіне лютага ў Мінску / t.me/mgjha/

У сталіцы ў 2025 годзе ніякіх эксперыментаў з супрацьгалалёднымі матэрыяламі не праводзілася. Пра гэта ў сераду заявілі ў Мінгарвыканкаме. Чыноўнікі адрэагавалі на шматлікія скаргі мінчукоў на белы налёт на аўтамабілях і абутку. Людзі былі ўпэўненыя, што ўся справа ў празмерным выкарыстанні рэагентаў на дарогах і тратуарах. Яны перажываюць за кузавы сваіх аўтамабіляў і за стан абутку, піша minsknews.by.

У "Гаррамаўтадары Мінгарвыканкама" кажуць, што "ў разы" скарацілася прымяненне тэхнічнай солі і пяскова-салянай сумесі. Прычына — даволі мяккія ўмовы надвор'я гэтай зімой. Аднак падкрэсліваюць, што адмовіцца ад прымянення процігалалёдных матэрыялаў немагчыма, бо робіцца гэта і для бяспекі руху, і для бяспечнага перамяшчэння пешаходаў.

"Наяўнасць беласці і пылу тлумачыцца амаль поўнай адсутнасцю ападкаў у выглядзе снежна-ледзяных адкладаў, — кажуць спецыялісты. — Пры ўсталяванні станоўчых тэмператур будуць выконвацца работы па мыйцы пакрыццяў праезнай часткі і тратуараў".

У Мінску ніякіх эксперыментаў з супрацьгалалёднымі матэрыяламі не праводзілася

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.