У Маладзечне прыпынілі працу дзве з трох службаў таксовак
Таксоўка ў Маладзечне / kraj.by
Ад 1 снежня ў Маладзечне працуе толькі адна служба таксі з трох, піша kraj.by.
Паводле звестак выдання, у пятніцу ў офісы службаў 152 і 158 прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і падатковай інспекцыі. Яны пачалі праверку дзейнасці аператараў перавозак. Гэта журналістам пацвердзілі ў Маладзечанскім РАУС.
На час праверкі дзве службы таксовак не працуюць. Паводле папярэдніх звестак, у гараж пастаўлена каля 200 машын.