У Кіеве заявілі, што рыхтуецца ліквідацыя 7 камандзіраў тэрарыстаў (відэа)
Як інфармуе Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, "зачыстку" маюць намер правесці спецслужбы Расіі.
У доказ гэтага распаўсюджаны запіс тэлефоннай размовы паміж тэрарыстамі. Як адзначае УНІАН, рашэнне аб ліквідацыі некаторых кіраўнікоў незаконных узброеных фармаванняў на Данбасе прымаюць супрацоўнікі ФСБ у Крыме і афіцэры ГРУ ў Растове-на-Доне.
Нібыта, у "чорні спіс" патрапілі такія камандзіры, як Аляксей Паўлаў ("Лясун"), Казіцын ("Баця"), Сяргей Здрылюк ("Абвер", былы афіцэр СБУ), а таксама "Рым", "Мангол", Віталь" і "Кімерыец". Расійскія спецслужбы не выключаюць, што некаторыя з гэтых людзей маглі быць адмыслова засланыя ўкраінскімі спецслужбамі ў шэрагі тэрарыстаў.
Дарэчы, апошнім часам нярэдкімі сталі перастрэлкі паміж асобнымі атрадамі тэрарыстаў у Данецкай і Луганскай абласцях. У апошняй такой сутычцы загінуў палявы камандзір "Кабан".
Варта адзначыць, што сёння стала вядома пра адстаўку сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэя Парубія. Раней ён быў адным з камандзіраў самаабароны Майдана.
Фота — ria.ru