У Івацэвіцкім раёне загінуў фермер — яго забіў бык

Загон, у якім загінуў фермер / sudexpert.gov.by
У Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці загінуў фермер. Цела 57-гадовага мужчыны знайшлі на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка — у загоне з дарослым быком.
Як піша sudexpert.gov.by, раніцай фермер паехаў займацца сваёй гаспадаркай і доўга не вяртаўся. Цела бацькі з шматлікімі пашкоджаннымі знайшоў сын.
Судова-медыцынская экспертыза высветліла, што смерць мужчыны наступіла ад закрытай тупой траўмы грудной клеткі з пашкоджаннем унутраных органаў. Зафіксаваныя шматлікія пераломы частак цела. Мяркуецца, што гэты былі ўдары рагамі і капытамі быка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.