У Гомелі на пешаходным пераходзе ўсталявалі "разумныя" слупкі
Інавацыйнае скрыжаванне ў Гомелі / @uvdgomel
У Гомелі на пешаходным пераходзе ўсталявалі разумныя" слупкі. У залежнасці ад сітуацыі яны падказваюць, ці можна пераходзіць дарогу або варта пачакаць.
На слупах ўстаноўлены галасавыя і экранныя індыкатары. Калі пешаход трапляе на траекторыю прамяня паміж выпраменьвальнікам і прымачом двух слупкоў, яны спрацоўваюць. Калі для пешаходаў гарыць чырвонае святло, загарыцца надпіс "стой". Калі на святлафоры будзе гарэць дазваляльны сігнал, з'яўляецца надпіс "ідзі".
Гэтыя слупкі можна пабачыць на пешаходным пераходзе на скрыжаванні вуліцы Пралетарская і плошчы Леніна.
Калі на святлафоры гарыць чырвонае святло, на слупках загараецца надпіс "стой"/ @uvdgomel