У Ганцавічах загарэлася гасцініца, у якой быў толькі адзін пастаялец

У Ганцавічах загарэлася гасцініца, у якой быў толькі адзін пастаялец

У Ганцавічах загарэлася гасцініца "Журавушка". Здарэнне адбылося раніцай у нядзелю. На той момант, у гасцініцы быў толькі адзін пастаялец. Ён разам з двума адміністратарамі самастойна пакінуў будынак.

Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў адным з пакояў на трэцім паверсе. Паколькі спрацавала сігналізацыя, яго ўдалося аператыўна ліквідаваць. Агонь паспеў пашкодзіць маёмасць толькі ў адным гасцінічным нумары. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

Фота: minskdomokna.by