У фінале футбольнай Лігі Еўропы сустрэнуцца "Айнтрахт" і "Рэйнджэрс"
У фінале Лігі Еўропы ў гэтым сезоне сустрэнуцца футбольныя клубы "Айнтрахт" і "Рэйнджэрс".
"Айнтрахт" дома выйграў у "Вест Хэма" — 1:0 (першы матч таксама выйграў — 2:1).
У другім паўфінале "Рэйнджэрс" святкавалі перамогу над "РБ Лейпцыг" — 3: 1 (першы матч каманда прайграла — 0:1).
Фінал Лігі Еўропы пройдзе ў Севільі 18 траўня.