У Доме прафсаюзаў у Адэсе 32 чалавекі загінулі ад атручэння хлараформам

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве 19 траўня паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны — начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення МУС Віталь Сакал.



Паводле яго слоў, якія перадае УНІАН, падчас следства было праведзена 30 аглядаў Дома прафсаюзаў. Падчас іх і быў выяўлены хлараформ, дзеянне якога прыводзіць да прыпынення дыхання.



Сакал адзначыў, што гэтае рэчыва знаходзілася ў Доме прафсаюзаў не адзін дзень. Цяпер высвятляецца, адкуль, хто і колькі яго прынёс. Міліцэйскі чыноўнік заявіў, што Украіна папрасіла дапамогі ў ізраільскіх спецыялістаў.



Нагадаем, што 2 траўня ў Адэсе падчас вулічных сутычак і пажару ў Доме прафсаюзаў загінула 48 чалавек — пераважна прарасійскіх сепаратыстаў.



Фота — Reuters