У Чарнобыльскай зоне зафіксавалі павелічэнне ўзроўню радыяцыі
У Чарнобыльскай зоне зафіксавана павелічэнне ўзроўню радыяцыі. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная інспекцыя ядзернага рэгулявання Украіны.
Гэтую тэрыторыю з учорашняга вечара кантралююць расійскі войскі.
"Праз захоп і баявыя дзеянні выявіць прычыны змянення паказчыкаў радыяцыйнага фону ў зоне адчужэння пакуль немагчыма", — гаворыцца ў паведамленні.