У цэнтры Салігорска трактар праваліўся ў фантан
Салігорск, 29 жніўня 2024-га / t.me/soligorsk_mp/
У цэнтры Салігорска ў фантан праваліўся трактар. Яго давялося выцягваць з дапамогай аўтакрана.
Мясцовыя выданні паведамляюць, што здарэнне адбылося ў скверы, дзе камунальная тэхніка выконвала нейкія працы. Аднак у выніку трактар пашкодзіў "сухі" фантан, які дзейнічае з 2019 года, і яго давядзецца аднаўляць. Падобны выпадак быў у 2021 годзе.