У Брэсце на пешаходным пераходзе тралейбус збіў маці з дзіцём
У пятніцу, 4 верасня, каля 12-й гадзіны ў Брэсце на вуліцы Карла Маркса тралейбус збіў маці з дзіцём. Як інфармуе партал tut.by, здарэнне адбылося на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. 34-гадовая жанчына і 5-гадовае дзіця пераходзілі вуліцу. Тралейбусам кіраваў 42-гадовы мужчына. Пацярпелых завезлі ў бальніцу.
Жанчына і яе дзіця, якіх у пятніцу днём у Брэсце збіў тралейбус, атрымалі лёгкія траўмы і не былі шпіталізаваны, паведамляе Sputnik са спасылкай на ДАІ. У жанчыны пацярпелі грудная клетка і таз, у яе закрыты пералом галоўкі левай прамянёвай косткі, у дзіцяці крыху пацярпела галава. Пасля аказання медыцынскай дапамогі яны былі адпушчаныя дахаты.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.
Здымак з архіву. Фота: ByMedia.net