У Брэсце хлопец распыліў газ у твар мінакам і збіў іх

У Брэсце хлопец распыліў газ у твар мінакам і збіў іх

У Брэсце затрыманы 19-гадовы фанат мясцовай футбольнай каманды "Дынама". У яго адносінах распачалі крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства, здзейсненае з прымяненнем прадмета, які выкарыстоўваецца ў якасці зброі для нанясення цялесных пашкоджанняў". Маладому чалавеку пагражае да 10 гадоў зняволення, паведамляе прэс-служба МУС.

Адзначаецца, што падазраваны разам са сваімі сябрамі пасля адпачынку ў начным бары на вуліцы пачалі канфліктаваць і біцца. Двое мужчын, якія праходзілі міма, зрабілі хлопцам заўвагу ды папрасілі спыніць бойку. У адказ хуліганы напалі на іх. Згаданы фанат брызнуў ім у твар слёзацечным газам, збіваў нагамі і рукамі.

Зламысніка знайшлі з дапамогай камер відэаназірання.

Фота: Fotolia