У БХД і ў Партыі БНФ падсумавалі страты
У БХД і ў Партыі БНФ падсумавалі страты, паразважалі пра беларускае грамадства пасля 19 снежня і распавялі, як збіраюцца дасягаць сваіх мэтаў.
У БХД і ў Партыі БНФ падсумавалі страты, паразважалі пра беларускае грамадства пасля 19 снежня і распавялі, як збіраюцца дасягаць сваіх мэтаў — амаль аднолькавых, але паасобку.
Дзве прэс-канферэнцыі запар правялі 27 снежня дэмсілы Беларусі. Першымі аб 11-й у разгромленым пасля 19 снежня офісе сабраліся актывісты партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" — тыя нешматлікія, хто не быў арыштаваны.

Маці Паўла Севярынца Таццяна распавяла пра тое, як уначы 19 снежня шукала сына і іншых актывістаў БХД, і выклала свае меркаванні наконт таго, што адбылося на Плошчы.
"Падобна да таго, што гэтая правакацыя пачала рыхтавацца ад самай даты абвяшчэння выбараў, — сказала Таццяна Севярынец. — У мяне такія думкі... Каб матулі, якія выхавалі тых, хто выйшаў на плошчу пастаяць за свае перакананні, ганарыліся сваімі дзецьмі. А тым матулям, чые сыны прыйшлі на плошчу збіваць людзей, будзе сорамна..."

Нягледзячы на тое, што шмат хто з актывістаў БХД апынуўся за кратамі, партыя не спыняе дзейнасці. Хаця па тым, што кажуць партыйцы, і адчуваецца, як цяжка і сумна ім працаваць у гэтыя дні.
"У нас у краіне склалася такая сітуацыя, калі мірныя дэманстранты сядзяць у пастарунку. А людзі, якія білі іх ботамі і не маглі стрымаць агрэсіі, ходзяць на волі, рыхтуюцца да святаў і бавяць час са сваімі сем'ямі, — распавяла жонка Віталя Рымашэўскага Наста, якая прыйшла на прэс-канферэнцыю з дачушкай Евай. — І пытанне тут не ў тым, што некага трэба пакараць — а ў тым, што калі ёсць людзі, якія не могуць спыніць у сабе зло, гэтае зло мусіць спыніць нехта іншы.
Ну, і яшчэ я хачу сказаць, што я ганаруся, што Віталь — мой муж і што побач з ім на плошчы былі паплечнікі — такія, як Павел Севярынец, якія яму не здрадзілі".

Бліжэйшай мэтай БХД будзе дапамога пацярпелым падчас разгону мітынгу 19 снежня. Такі ж прыярытэт паставіла перад сабой і Партыя БНФ, якая 27 снежня абвясціла пра стварэнне Каардынацыйнага камітэта грамадскай салідарнасці з палітвязнямі.
"Трэба аб'ядноўвацца ў дзеянні, — мяркуюць у партыі. — Не проста стварыць структуру і прызначыць кіраўнікоў, і быць гэтым задаволенымі. У тым і адметнасць нашай ініцыятывы: гэта не структуратворчасць, а заклік да агульнага дзеяння".

У адказ на пытанне "На колькі гадоў краіна вярнулася пасля 19 снежня?" старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч аджартоўваецца: колькі там прайшло ад 1937 года? А калі сур'ёзна, дык...
"...гэтыя рэпрэсіі выклікалі не запалоханасць грамадства, а абурэнне, — мяркуенамстаршыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. — Тыя людзі, якія раней ніяк не ў палітычным жыцці і не хадзілі на маніфестацыю 19 снежня, у сваіх калектывах адкрыта абмяркоўвалі сітуацыю і збіралі сродкі — і раптам праз абурэнне і жаданне дапамагчы высветлілася, што шмат хто думае аднолькава!"
Гэтымі днямі ўправа нагадвае склад: паўсюль пакункі з коўдрамі, цёплым адзеннем, вадой, кнігамі і іншымі рэчамі, якія людзі перадалі для асуджаных пасля 19 снежня. Аб'яднаць грамадства вакол агульнай бяды атрымалася нашмат прасцей, чым вакол пэўных палітычных ідэяў.