У Баранавічах зачыняюць аэраклуб
Сёння пра гэта даведаліся мясцовыя парашутысты.
Прычым многія з іх зрабілі па 1000-2000 скачкоў з парашутам, а некаторыя нават уваходзілі ў зборную Беларусі па парашутным спорце.
	
	Парашутны клуб існуе ў горадзе ўжо больш за 20 гадоў. Гэты від спорту мае шмат прыхільнікаў у Баранавічах. Але аддзела спорту ў выканкаме ўжо няма. А аддзелу адукацыі парашутысты не патрэбныя.
	
	Застаецца дадаць, што зусім нядаўна старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі сустракаўся з прадстаўнікамі клуба. Ён нават абяцаў вылучыць значную суму грошай на набыццё новых парашутаў.
	
	Фота — gizma87.ucoz.ru
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
