Турчынаў: У баі пад Валнавахай загінулі 13 вайскоўцаў
Неафіцыйна называецца ўжо лічба ў 15 зігінулых украінскіх вайскоўцаў.
Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны і спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў паведаміў, што падчас нападу на штаб ўкраінскіх сілавікоў пад Валнавахай загінулі 13 украінскіх байцоў.
Турчынаў заявіў, што баевікі хацелі захапіць горад Валнаваха ў Данецкай вобласці, аднак сілавікі не далі ім гэтага зрабіць. Па яго словах, байцы загінулі "пад мінамётным агнём, пад агнём з гранатамётаў, з цяжкай аўтаматычнай зброі".
Як адзначае ТСН, раней у Мінабароны заяўлялі, што забітыя і параненыя ёсць з боку вайскоўцаў і баевікоў.