Трансфармацыя: ці канчаткова “новая апазіцыя” перайшла у фармат “старой” — эфір

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё

Разуменне таго, дзе па выніку 5 апошніх гадоў апынулася беларускае грамадства, у кожнага сваё. Хтосьці кажа, што мы дасягнулі таго, чаго раней апаненты рэжыма ніколі не дасягалі. Іншыя кажуць, што няма ніякіх станоўчых вынікаў і лепшае, што могуць зрабіць пабудаваныя за гэты час структуры — самараспусціцца. Трэція перакананыя, што сёння ад дзейнасці гэтых дэмсіл толькі шкода і іх неабходна зрынуць са свайго шляху. А ўвогуле, ёсць адчуванне, што “новай апазіцыі” у нас больш няма, бо яна перайшла ў катэгорыю апазіцыі “старой”…

Дзе ж сёння апынуліся беларусы і ці ёсць разуменне ў якім кірунку ісці далей? Ці здольныя палітычныя лідары і актывісты вызначыцца далейшым шляхам і стратэгіяй на палях канферэнцыі “Новая Беларусь”? Чаму прапанова круглага стала так нервуе рэжым і калі ўжо дэмсілы прыйдуць да аб’яднання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.