Трамп выканае сваё вялікае (і дарагое) жаданне

Днальд Трамп / Getty Images
Белы дом абвясціў пра планы будаўніцтва новага бальнага зала коштам 200 мільёнаў долараў, піша BBC.
Пра жаданне пабудаваць такі зал раней часта казаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён жа выдзеліць грошы на будаўніцтва, яшчэ частку сродкаў ахвяруюць ананімныя донары, паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Карына Лівіт.
Новы бальны зал будзе пабудаваны побач з усходнім крылом Белага дома, дзе цяпер знаходзяцца офісы першай лэдзі Меланіі Трамп і іншых ключавых прадстаўнікоў адміністрацыі. Работы пачнуцца ўжо ў верасні.
Трамп неаднаразова абяцаў пабудаваць “прыгожы” бальны зал у Белым доме. Яшчэ ў 2016 годзе, калі прэзідэнтам быў Барак Абама, ён прапаноўваў ахвяраваць на будаўніцтва 100 мільёнаў долараў, але прапанову адхілілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.