Трамп працягнуў дзеянне антырасійскіх санкцый на год
Дональд Трамп / Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў дзеянне антырасійскіх санкцый на год. Гэта вынікае з матэрыялаў Федэральнага рэестра Злучаных Штатаў. У дакуменце гаворыцца, што ўсе абмежаванні "павінны заставацца ў сіле пасля 6 сакавіка 2025 года", піша meduza.io.
Згаданыя санкцыі былі ўведзены ў 2014-м, 2018-м і 2022 гадах рознымі амерыканскімі прэзідэнтамі праз анэксію Расіяй украінскага Крыма і прызнанне незалежнасці самаабвешчаных "ДНР" і "ЛНР". Адзначаецца, што "дзеянні і палітыка, пра якія ідзе гаворка ў згаданых указах, працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу інтарэсам нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі Злучаных Штатаў".
Днямі Трамп заявіў, што ЗША могуць адмяніць санкцыі, уведзеныя супраць РФ, але толькі пасля заканчэння вайны ва Украіне.