Трамп адхрысціўся ад перамоваў паміж Пуціным і Зяленскім. А дзе Лукашэнка? Эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
31 жніўня ў Кітаі прайшоў саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе сабраліся кіраўнікі дзяржаў-удзельніц, уключаючы Аляксандра Лукашэнку. Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся ключавыя пытанні рэгіянальнай бяспекі, эканамічнага супрацоўніцтва і ўзмацнення ўплыву арганізацый Усходу ў свеце. Паездка Лукашэнкі ў Пекін выклікала цікавасць экспертаў: якое месца Беларусь займае ў гэтай геапалітычнай гульні і як змяняецца яе стратэгія?
У той жа час, на міжнароднай арэне ўзніклі вострыя пытанні. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад перамоў паміж Расіяй і Украінай, што можа моцна ўскладніць пошук стабільных шляхоў урэгулявання канфлікту. У Йемене хусіты затрымалі 11 супрацоўнікаў ААН, падрываючы гуманітарныя намаганні, а Вялікабрытанія абвясціла пра намер прызнаць Палестыну, што адкрывае новую старонку ў блізкаўсходняй палітыцы.
Падрабязней пра гэта гаворым з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
Эфір пачнецца ў 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.