Толькі 36% палякаў добра адносяцца да беларусаў

Амаль таксама, як да беларусаў, палякі адносяцца да расіян — 35% апытаных выказалі сваю сімпатыю да іх. Значна менш палякі любяць украінцаў — толькі 25% з апытаных. Да гэтых трох нацый палякі адносяцца найгорш, інфармуе Rzeczpospolitа.

Спецыялісты тлумачаць гэта тым, што палякі маюць комплекс ў дачыненні да Захаду. Кампенсаваць гэты комплекс яны стараюцца адчуваннем сваёй перавагі над ўсходнімі суседзямі.



Найлепш палякі адносяцца да славакаў (59%), галандцаў (58%), французаў і чэхаў (57%).
 

Фота — ria.ru