Тэнісісткі Т.Пучак і Н.Радзівонава абыгралі чэшак
Таццяна Пучак і Настасся Радзівонава выйгралі матч першага круга парнага разраду на турніры СТА ў Берліне. У паядынку 1/16 фіналу беларуска і расіянка ўзялі верх над чэшкамі Евай Грдзінавай і Габрыэлай Наўрацілавай -- 6:2, 6:3.